Данута - Страница 59


К оглавлению

59

Горад ужо так прыеўся, што я нават у твар пазнаваў некаторых гараджан. Я сябе ўгаварыў, што тут усё мне абрыдла, хочацца вельмі на чыстае паветра, да сваіх людзей, да працы, каб не адчуваць ні рук, ні ног. Аднак усё гэта было ва мне павярхоўнае.

10

Набліжаючыся да дома, убачыў я ля варот Янкоўскіх машыну з ад'ютантам і адразу пра ўсё забыў. «Значыць, вярнуўся яе бацька?!» — з жахам падумаў я, перамахнуў металічную сетку, забраўся ў бэз ды стаіўся пад акном.

— ...Дзе Данка, чаму ты не цікавішся дачкой, чаму ты такі раў-надушны да дзіцяці?— чуваць было выразна, як гаворыць генеральша.

— Дарагая, пакінь яе ў спакоі, за ёю паглядзіць Антося! — супакойваў яе муж.— Раніцой вернемся, і ўсё будзе ў парадку!

Я ўвесь пераўтварыўся ў слых,

— Пані Вацлава, гэта было ў бялізне! — пачуўся ўжо голас маладой служанкі.— Афішка!

— Учора ў паштовай скрынцы ляжалі!..

— Ну і што?

— Хуліганы! — выбухнула генеральша.— Страляць іх трэба! Божа, калі ў Польшчы забароняць гэтую свабоду?!.

— Нічога, нічога, Ваця, тут пішуць пра Гітлера!.. I маюць рацыю!

— То няхай сабе пішуць!

— Ён падцягвае войскі к «калідору» з танкамі, а мы супроць іх трымаем там кавалерыю з пікамі, усё тут напісана правільна!.. Замест таго каб прадухіліць катастрофу, чым мы занімаемся? Раутамі!..

— Не задзірайся з імі, чуеш? Гэта к дабру не прывядзе! Хоча Гітлер нашае Балтыйскае ўзбярэжжа і няхай бярэ! Якую карысць ад Балтыкі мае польскі народ?

— Вя-лі-ікую!..

— Больш двух тыдняў на ёй не выседзіш, такая халадзіна! Забярыце лепш у бальшавікоў доступ к Чорнаму мору, там цяпло, кіпарысы, дыні!..

— Ха-ха-ха!

— Езус Хрыстус, гэтыя хваляванні разрываюць мне сэрца на кавалкі, яшчэ і палітыкай занімайся!..

— Дарагая, мы на грані вайны!

— Ну і што? Генералаў пад кулі хіба пасылаюць? I мяне не палохай, я перажыла ўжо адну вайну! Увойдуць у моду зноў высокія боты са шнуравадламі ды — во такія! — вайсковыя шапачкі! Яны мне да твару, а ног сваіх не маю чаго саромецца, хай перажывае жонка ваяводы — яны ў яе як у сланіхі!.. Бачыце, я памаладзела, бо прымаю масажыстку, а без яе бытта я — старая!.. Паручнік Казакевіч кіне — пабяжыш яшчэ і ты да масажысткі!..

Чуваць было, як у пакой эпергічна ўваходзіць ад'ютант і гаворыць:

— Пане гэнэрале, машына падана!

— Дзякуй, Куба, зараз мы з'явімся!

— Слухам!..

Зноў азвалася гонеральша:

— Антося, вернецца дзіця, накармі!

— Добра, ласкавая пані!

— Эрмітэй няхай адпрасуе ўсё, што ў Швейцарыю бярэм!

— Адпрасуе, ласкавая пані!

— Прасачы за ёй, Эрмітэй нічога не ўмее рабіць!

— Прасачу, ласкавая пані!

— Ды закрывай на ноч вокны, а дзверы — на засаўку!

— Закрыю, ласкавая пані!

— Гектара прывяжы на верандзе!..

— Прывяжу, ласкавая пані!

— Не трэба так на яе крычаць, гэтая дзеўка — бяскрыўдная істота! — заўважыў муж.

— Мяне бы так пашкадаваў! — выбухнула жонка зноў.— Што ў цябе за выгляд?! Забыўся, што ідзём на баль да ваяводы, дзе будзе румынскі прынц? На, шаблю пачапі!..

— Яшчэ і гэтае свінства? — бараніўся генерал.— До яснай холеры!.. Адслужылі сваё шаблі і эпалеты!

— Рэспублік усюды нарабілі!.. Пры манархіях прынамсі цырымоніі былі! Не разумееце, як самі сябе абкрадваеце!

— Во-во. Некаторыя прэзідэнты і зараз уводзяць прыдворны этыкет!..

Вярнуўся я на кватэру і ў сенях пачаў разбіраць скрынкі ад пасылак, каб фанеру завезці дамоў. Фанерныя квадраты былі падзіраўленыя цвікамі, спісаныя хімічным алоўкам і больш для пасылак не падыходзілі. Але пакінуць іх тут са слядамі бацькавых каракуль я не мог. Заняты справай, я ўспамінаў кожную, падслу-ханую ў генералавым доме, фразу ды ўсё ківаў галавой, а час цягнуўся вельмі памалу. Вестка пра тое, што хтосьці разносіць лістоўкі, прыглушыла раптам ва мне жаданне ад'язджаць.

Мяне ўжо падмывала пабегчы ў горад і пашукаць хлопцаў...

Міжволі давялося падслухаць яшчэ адзін дыялог.

Выйшла на ганак ды прысела на прыступкі мая гаспадыня. Да сеткі з другога боку падышла Антося з тазікам, пачала развешваць бялізну. З сяней мне выразна было чуваць іхнюю размову.

— Дзень добры, суседачка! — павіталася мая гаспадыня.— Чулі? У горадзе людзі ў запас купляюць соль, газу, цукар!.. Кажуць, вайна хутка пачнецца!..

— Езус Марыя!..— з глыбіні падворка адказала ёй служанка.— Што ж, грашылі людзі, грашылі і даграшыліся! Нельга без канца паспытваць цярпенне боскае!

— Пачнецца катавасія, чым я дзяцей карміць буду, куды я іх дзену?!

— Хоць жывым у яму лезь!

— Яшчэ, кажуць, немец пускае бомбы проста на дамы!..

— Ад іхінх цыпілінаў і ў тую вайну не было ратунку!

— Памятаю!..

— ...То на гэтую невядома што яны нарыхтавалі...

— А бомбы, кажуць, ён пускае найсамперш туды, дзе генералы жывуць!

— Ну,— згадзілася Антося і з гэтым.— Генерал для іх — чалавек не просты!..

— То ўся вуліца ганарылася, што на ёй стаіць генеральскі дом, то цяпер лаяць усе яго будуць!..

— Людзям не дагодзіш, пані.

— Людзі такія!

— Усё, суседачка, у волі боскай! Нам трэба ўсім маліць багародзіцу!

— Праўда, пані Антося!.. Хай нас крые найсвяцейшая мацер божая з Вострай Брамы!

— Амін.

11

Пачало цямнець, і ў генералаву альтанку накіраваліся гепераль-ша, Дануся, панічы і паненкі. У цішы чэрвеньскага вечара доўга былі чуваць бестурботны смех, песні, нават — апладысменты, як у тэатры. Я стаіўся на ганку і слухаў.

Галасней за ўсіх гаварыла Дануся, і я ўпіваўся яе голасам, інтанацыяй.

Зрабілася шкада, што нельга нічога вярнуць, прынамсі да наступнага навучальнага года.

59