Думаеце, выпадкова, што ні адзін вулічны задзіра не стаў чэмпіёнам па боксе? На рынгу чалавек як на далоні. На агароджанай канатамі арэне рысоўка не паможа, бо там няма куды ўвільнуць, няма кім засланіцца. На брызенце вас двое: ты і твой праціўнік, і, для таго каб яго перамагчы, мусіш спадзявацца толькі на сябе. Па тым, як у такую хвіліну баксёр дае сабе рады, як сябе паводзіць, можна беспамылкова вызначыць характар чалавека.
У вайскоўца было штосьці бяздушнае, подлае і, бадай, звярынае. Пры дапамозе замаруджаных кіназдымкаў сучасным вучоным удало-ся ўстанавіць, што жаба робіць сківіцамі амаль чатыры тысячы жа-вальных рухаў ні то ў мінуту, ні то ў секунду! Іншыя вучоныя падлічылі сілу жабіных ног. Гэтая, так груба створаная прыродай, істота можа скочыць на адлегласць у дваццаць разоў большую за даўжыню свайго цела! Але якія б лічбы гэтыя ні былі вялікія, яны халоднай і барадаўчатай жабе ані крыху не прыбаўляюць інтэлекту і не выклікаюць у нас да яе сімпатыі. Таксама сіла і мускулы капрала не паднімалі ў нашых вачах яго аўтарытэту. Рыжага мы нават не лічылі за чалавека.
Не любіў капрала і трэнер.
— I носіць жа такога зямля на сабе! — бывала, у вочы яму гаварыў Левандоўскі ды ківаў галавой: — Скажы, Болек, няўжо і ў цябе была маці?
Але вочы капрала нічога не выражалі.
Іронія лёсу! Ён, як і я, паходзіў з беларускай вёскі, толькі з глухой, забітай. Трапіў у Вільню, да войска, і тут у яго адкрылі талент баксёра. Але гэта яму не пайшло на карысць. Рыжы зрабіўся выскач-кай, эгаістам і за хвіліну славы не палічыўся б нават з родным братам.
Былі ў яго і слабыя месцы. Некалі на рынгу капрала моцна стук-нулі па галаве, і ў ято наступіла зрушэнне мазгоў. Вось чаму ён быў неахайны, тупаваты, заікаўся, ды яшчэ да таго ж — не надта паваротлівы.
Асабістую асалоду для капрала прыносіў здзек з навічкоў. Ён спачатку прыкідваўся няўмекам, гуляў з ахвярай, як кот з мышшу, а потым «выпісваў» узоры на тварах тых, хто трапляў яму на «апрацоўку».
Чамусьці я мала памятаю, пра што гаварыў са мной Рыжы, але ніколі не забуду яго тактыкі, Бывала, гора, калі ты зазяваешся, і не дай бог табе спатыкнуцца! У гэты момант ёй абавязкова не праміне ўдарыць цябе кувалдай-рукавіцай (баксёр-цяжкавагавік б'е з сілай пяцьсот кілаграмаў!). А калі суддзя не бачыў, ён прымяняў фокусы і мудрэйшыя. То бытта ненарокам пырне табе пальцам у вока, то падставіць нагу, а схопіцця ўпрытык — націсне рукой на горла, каб заняло дыханне...
Памалу я навучыўся расшыфроўваць намеры Рыжага, прызвычаіўся да яго фокусаў і прымусіў лічыцца з сабой.
— Брава, Барташэвіч! — паціху, каб не чуў капрал, падбадзёр-валі мяне члены секцыі, жадаючы, каб я добра даў ненавіснаму рыжаму тыпу.
Я іх разумеў. Кожны чалавек з маёй групы прайшоў праз яго рукі. Але і я не забыўся, як яны пацяшаліся з мяне, а таму і не надта прыслухоўваўся, што яны гавораць.
Відаць, у кожнай вялікай справе патрэбны перш за ўсё сумлен-насць і вера, што ўсё будзе па-твойму. Гэта і вызначыла мае паводзіны ў той час.
Мая ўпэўненасць і ўпартасць збівалі праціўніка з панталыку. Адчуваючы, што яго песня спета, вузкалобы знарок пазбягаў сустрэ-чы. Распускаў пра мяне плёткі, абзываў яўрэйскім парабкам — ліобі-май мянушкай шавіністаў. Гэтым ён хацеў дыскрэдытаваць мяне і дабіцца, каб я не выйшаў у фінал. Але Левандоўскі не паддаваўся на правакацыі, і ад сустрэчы са мной капрал не мог ухіліцца — круці не круці!
7
У агромністую залу спартыўнай школы сышлася процьма народу. Памятаю чорную бездань залы, цікаўныя позіркі, накіра-ваныя на мяне знізу, асляпляльнае святло юпіцераў — нас здымалі для кінахронікі.
Пакуль мы на рынгу віталіся, адказвалі на пытанні і рыхтаваліся да сустрэчы, я паспеў некалькі разоў зірнуць у залу, туды, дзе сядзела найбольш паненак. Здалося, што я пазнаў пару расшыраных ад жахлівага чакання вачэй, яны мяне як бы акрылілі, і я ўпэўнена ступіў насустрач гарыле.
Капрал набліжаўся асцярожна і ўвось сабраны, нібы хацеў учапіцца мне ў горла зубамі. Золатам пераліваўся ў электрычным святле вожык вайскоўца, а яго рыжае цела блішчала, бытта абсыпапае жоўтым нафталінам. Я чакаў вузкалобага з ціхай радасцю.
«Бліжэй, бліжэй, дубіна, зараз ты ў мяне атрымаеш!..» Калі не лічыць нездаровыя дрыготкі і лёгкае галавакружэнне, я быў у добрай форме.
— О, гэта дык гэта!
— Ну і калосы два!
— Такі як упадзе, памост праваліцца! — несліся выкрыкі з задніх радоў: нашае спаборніцтва для іх усяго цікавае відовішча.
Эх, людзі, шкада, што вы бачыце баксёраў толькі звонку.
— Дзэн-н! — рэзка прагучала медзь гонга, і мы адразу перайшлі ў атаку.
Ад секундантаў я адмовіўся: у баі ў мяне былі свае меркаванні, свая мэта, і я сам буду перамагаць. Няпрошаным памочнікам вызваўся быць Левандоўскі.
Асцярожна! — кінуў ён знізу.
Я адмахнуўся локцем.
— К-кам-муніст прак-кляты! — пракрычаў ля майго вуха кап-рал, калі мы счапіліся ўпрытык.— Я ц-цябе стаў-ку на г-горкі яблык, можаш быць п-пэўны!
Рыжы хацеў перацягнуць на свой бок публіку, не ўсё роўна, як да баксёра адносяцца ў зале. Але на задніх радах людзі яшчэ толькі ўсаджваліся, і капрала мала хто чуў.
— Паспрабуй, заіка! — прыняў я выклік, набіраючыся злосці.
I з лёгкасцю адбіў першую атаку, са здавальненнем адчуваючы, які я ўвесь спрытны і сабраны.
— Давай, давай! — нецярпліва гулі людзі.
— Бартэк!— крычалі мае балельшчыкі цывільныя.— Толькі адважны будзь, і ты пераможаш!
— Адразу з левай кацапа! — раўлі нядобразычліўцы-салдаты і капралы, ускакваючы з месц.