Данута - Страница 24


К оглавлению

24

— Отчэ наш, іжа ясі на небясі, да свяціцца імя тваё, да прыйдзе царства тваё...

Людзі пачалі паўтараць за ёй:

— ... Хлеб наш насушны дай нам днесь...

Гэ, дакладна такая самая малітва і ў праваслаўных! Якой тады халеры яны не паладзяць між сабой?!. Здзіўлены гэтым адкрыццём, я цярпліва стаяў і думаў: «Дай ты толькі работу, а далей будзеш мяне бачыць як сваё вуха!..»

— Калі ласка, дзіцятка, адрас члена таварыства пані Курпёвай,— пасля абеду старая падала паперку.— Ёй патрэбна аднаразовая дапамога. За гэта ў нас плацяць злот...

Я пакіраваўся шукаць Курпёву. Што мне прыйдзецца рабіць? Пілаваць дровы, насіць з рынку бульбу?.. Падумаеш, можам прынесці, карона з галавы но спадзе!..

Але не ўгадаў...

Пані Курповай уздумалася перабірацца на іншуто кватэру. Я павінен быў на двухколцы перавезці яе рэчы — вядро пасуды, кардонныя карабкі ды рулон паперы. Паперы я знімаў са сцен — карту Польшчы 179З года, плакат-рэкламу аб карысці стравы з булёну ў канцэнтраце, адбітак павялічанага чалавечага вуха ў разрэзе і малюнак: святы Ёсіф з каровамі. Усё бруднае, заседжанае мухамі!..

Калі я з агідай ладкаваў рэчы, пані Курпёва трымала на павадку маленькага слязлівага сабачку і часта перабівала мяне недарэчнымі парадамі. Аднак я цярпліва слухаўся. Ліха цябе бяры. Затое праз гадзіну ў мяне будзе залатоўка. Так, іграючы, за пятнаццаць дзён зараблю на вучобу, замест таго каб цэлы месяц, высалапіўшы язык, бегаць па Вільні пасыльным. А яшчэ панікаваў! I ёсць жа дзівачкі. Рамізнік за прывоз яе з усім багаццем і сабакам узяў бы толькі шэсцьдзесят грошаў!

Прывязваючы карабкі да двухколкі, я пачуў, як старая хваліцца суседцы:

— Ладны кавалер, не?

— Нішто! — пацвердзіла тая.

— Над ім, пані Васілеўская, нашае таварыства ўзяло шэфства! Ужо некалькі дзён ён не меў кавалка хлеба ў роце! Прыйшоў да нас у сталовую, то так еў, так еў, што не маглі надзівіцца! Аж чатыры талеркі супу, бедачыска, спаражніў адразу!

— Езус Хрыстус!

— Як бога кохам!

— Колькі разоў я цвярдзіла ўсім пра ваша літасцівае сэрца!

— Запісуйся, пані, у наша таварыства!

— Трэба падумаць.

— Над чым думаць?

Халера, вы нават падлічылі, колькі я з'еў! I недакладна! Чацвёртую мне вельмі хацелася наліць, але сарамлівасць заела!..

Старыя гулялі ў дабрачыннасць, ім трэба было, каб усе пра гэта ведалі, і ад няма чаго рабіць — гатовы былі падапечным заглянуць у рот.

Дык вось чаму ў вашай сталовай не было моладзі!.. Не кожны можа патураць здзяцінелым бабам! Цьфу, ну ж і ўліп у гісторыю, што нікому не расказвай. Яцкевіч жартаваў, калі раіў сталовую!..

Увесь настрой ад заробленай залатоўкі развеяўся. Але цяпер я не страціў надзеі. Нейкі зарад, атрыманы пару дзён таму назад, дадаваў упэўненасці: быць таго не можа, знайду работу!

6

— Вы маеце крыху часу? — спыніў мяне на вуліцы Луцэвіч з краязнаўчага музея, калі я вяртаўся ад Курпёвай.

— Го, чаго-чаго, а часу хапае, магу ім гандляваць нават. А вам падарую так!

— Патрэбны вы мне. Вяду доследы, але не маю ўжо тое моцы, што вы, малады. Дапамажыце, буду вельмі ўдзячны!

У музеі я быў частым госцем, таму адмаўляцца не выпадала. Зрэшты, часу меў я і праўда шмат, а з Луцэвічам вадзіцца было цікава.

Беларускі краязнаўчы музей у Вільні быў бедны. Ад дзяржавы сродкаў не атрымліваў, існаваў фактычна на ўтрыманні гэтага дробнага памешчыка Луцэвіча, які пусціў на музей усю сваго гаспадарку. Хоць сам ён жыў як папала, але яшчэ вёў доследы, і яны забіралі яго аношнія грошы.

У навуковым свеце тады панавала думка, што старажытныя людзі з эпохі каменнага веку прылады вытворчасці рабілі надта марудна. Былі меркаванні, бытта наш продак, напрыклад, сякеру з граніту адшліфоўваў цэлых паўгода, а касцяны нож — некалькі месяцаў. Луцэвіч хацеў давесці свету, што гэта не так. Але сам ён быў ужо стары, і яму патрэбны былі маладыя рукі.

Ідэя захапіла мяне. Я адразу начаў ствараць фантастычныя праекты, як зраблю навуковае адкрыццё і стану славутасцю. Як-ніяк да камня я маю адносіны! Камень да жоран высякалі, бывала, мы з бацькам за паўдня; мала больш часу зойме гэтая работа. З усёй энергіяй узяўся я за справу.

Раніцой паступнага дня мы з Луцэвічам выбралі кавалак граніту і пустую, як трубачку, у сярэдзіне костку. Трубачку гэту я ўзяў паміж далоняў, паставіў адзін канец на камень і стаў вярцець, а Луцэвіч пачаў сыпаць на камень пясок і ліць ваду. Без асаблівага намагання, пакуль ісці на вячэрнія заняткі, навылет прасвідраваў у камені дзірку для чаранка сякеры!

— Ты сабе не ўяўляеш, што натварыў! — паціху, бытта баючыся, каб нас хто не падслухаў, казаў стары.— Не ўяўляеш, праўда?

— Усяго дзірку ў камені! — адказаў я, шчаслівы, залізваючы на далоні мазалі.

Праз пару дзён каменю з дзіркай я надаў выгляд сякеркі — абчасаў бакі. Тады ўзяўся за чаранок. На яго патраціў пару дзён. Чаранок ніяк не хацеў трымацца. Калі махну з усяе сілы, сякера злятала. Як нашыя продкі прымацоўвалі чаранок — таямніца. Дома я шмат пераплёў кошыкаў, і лазовыя дубцы ў маіх руках былі гнуткімі, як вяровачкі. Але нашыя продкі, відаць, умелі вязаць толькі ім вядомым вузлом.

Стары прынёс ад хірурга бычыныя жылы.

— Спрабуй, Іване, гэтым. Цалкам, мажліва, яны маглі такія жылы вырабляць...

Чаранок я заклініў костачкамі, заліў смалой, прывязаў сухімі жыламі.

— Залатыя ў цябе рукі, сынок! — ледзь не расцалаваў мяне Луцэвіч, параўноўваючы маю сякеру з той, якая ляжала ў экспазіцыі.— Ты і сам не разумееш, што зрабіў!

Сам-то я разумеў. Цяпер у кожным падручніку гісторыі трэба ўдакладняць, што зрабіць каменную прыладзіну — справа не лёгкая, але ўжо не такая і цяжкая, як лічылася дагэтуль.

24