Данута - Страница 17


К оглавлению

17

Сочачы са свайго ганка за суседнім домам, я сабо ўяўляў, як у ім утульна і прыгожа. Мяне паланіла таямнічасць генеральскай сям'і. Захацелася пранікнуць у гэты казачны замак, разгледзець яго зблізку, дыхнуць яго паветрам. I я пачаў прыдумваць спосаб, як здзейсніць сваё жаданне.


Раздзел чацвёрты

1

Аднаго разу, калі я так вартаваў на ганку, з бакавых дзвярэй генералавага дома служанка вынесла табурэтку, кошык з бялізнай і балейку.

Гэта была тая самая кабеціна. Рухалася яна павольніа, рабіла ўсё старанна. Відаць, і служыла аддана, як могуць служыць толькі праца-вітыя, сумленныя і адзінокія жанчыны, якія прыжыліся ў чужой сям'і.

Кабета ўставіла дошку з гафрыраванай бляхі ў балейку і пачала шоргаць па ёй бялізнай. А бялізна парыпвала, нібы ў руках жанчыны была мокрая гума.

Такую дошку я ўпершыню ўбачыў тут, у Вільні, у маёй гаспа-дыні. Успомніў сваю маці, падумаў, якая была б палёгка і для яе натруджаных рук, калі б яна мела такую прыладзітту. Трапілася прычына загаварыць з кабетай, служанкі — народ гаваркі.

Нядоўга думаючы, забраўся я зноў у бэз. Да балкі — крокаў з дзесяць. На жаль, бялізну цяпер мыла ўжо другая служанка — асоба з тупым і прышчавым тварам.

Расчараваны, я павярнуў назад.

Раптам з кухні выйшла з белай хусціпкай у руках генеральша. Цяпер у мяне была магчымасць яе разгледзець зблізку. Першае, што мяне ўразіла ў ёй — над верхняй губой чорныя валасінкі, ад чаго пані здавалася вусатай. Упэўнены выгляд яе гаварыў, што генеральша навакольнае лічыць створаным толькі для сябе.

— Эрмітэй, гэта ты сапсавала мпе гарнітур? — нездаволена паказала яна хусцінку.

Перапалоханая служанка пачырванела і пачала пальцам адной рукі здымаць мыльную пену з другой, вінавата ўтаропіўшыся ў балейку.

— Ты прасавала яе? — са злосцю ўжо паўтарыла дама.

— Агы...

— «Агы»! — з агіднасцю перадражніла генеральша.— Так я і ведала, што гэта работа майго Эрмітэя! Божа, колькі разоў табе гаварыць — без майго дазволу нічога не чапаць!

Дама кінула хусціпку ў кошык з бруднай бялізнай і завярнула дамоў.

На ўроках лацінскай мовы мы праходзілі грэчаскую міфалогію. I я ўспомніў: Праметэй — чалавек, які імкнецца ўперад, а Эрмітэй — назад.

— Прашу, пані,— пралепятала служанка,— вы мяне не называй-це так. Завіце проста Фросяй. А то Эмры... Армі... Я і не выгавару так!

На твары генеральшы не крануўся ніводзін мускул.

— Рабі, што загадана!— кінула дама і знікла.

Слушна яе называлі ля рэчкі мегерай. Беднай дзеўцы тут горш, чым у турме.

Чужым і варожым дыхнула на мяне з гэтага дома. Ну і што з таго, што Дануся ратавала яўрэйскую дзяўчынку? Усё роўна яна з сям'і міраедаў!..

Але, як заўсёды, запалу ад такога разважання мне хапіла ненадоўга.

2

Па пашай вуліцы пранеслі па могілкі нябожчыка. За жалобнай працэсіяй пабеглі дзеці прачкі: пяцігадовы Юра і старэйшая Валя.

Вярнуўшыся на свой панадворак, яны вельмі ж хацелі падзяліц-ца ўражаннямі. Дзеці падышлі да ганка, дзе я сядзеў, і пачалі нжмела таптацца.

— Дзядзя-а,— загаварыў хлопчык.— А от там неслі нежывую цёцю ў сіняй сукенцы і так яе ў сукенцы і закапалі!..

— Ну і што?— буркнуў я, нездаволены, што перарвалі мае назіранні.

— Нічога, я проста так...— адказаў малы і пачаў біць аб сцяну познюю антонаўку.

Толькі нядаўна я разабраўся, што прачка мая была застарая, каб мець такіх дзяцей. Яна гадавала малых памерлай дачкі. Гэтыя сіроты — заўсёды замурзаныя — усюды лезлі, крычалі, біліся, цягалі ў мяне алоўкі, часопісы, і таму я ад сябе іх праганяў. Але цяпер спахапіўся: ад іх шмат чаго можна даведацца пра жыхароў генеральскага дома.

— Слухай, Юрык, яблыкі ў цябе генералавы?

Малы заматляў галавой:

— Да яго не залезеш у сад. Гэта — Залкіндзіны. Там іх бяры колькі хочаш...

— Дзядзя-а, а Юрка есць яблык толькі калі наб'е. I пра такое кажа — не пабітае, а замучанае! — ні то паскардзілася, ні то пахвалілася сжтра.

— Ну і што? Вядома, замучанае, гэ!— непарушна адказаў малы, высмоктваючы сок.

— А вы ў генерала калі-небудзь былі?— вярнуў я іх зноў да тэмы, якая мяне цікавіла.

— На ёлку хадзілі туды зімой! — адказала дзяўчынка.

— На ёлку? — узрадаваўся я.

— Угу.

— I шмат дзяцей было на той ёлцы?

— Шма-ат!

— З цэлай ву-уліцы!

— Во такі-і дала нам: нані Вацлава пірог! — Хлопчык апісаў у паветры кола.

— Аж такі вялікі?

— А-га...

— А яшчэ ў іх ёсць кот Мурэк!

— Кот?

— Ну! Белы.

— Белы? — Я раптам пазайздросціў дзецям.

— Белы.

— Яго цёця Антося кожны тыдзень купае і прычэсвае грэбенем! — пажніла дзяўчыпка.

— Купа-ае?

— А-га! А наша мамка кажа: «От бы нашаму Юрэку такое жыццё, нічога больш но хацела б: і малако жлокча колькі хоча, і мжа кожны дзень жарэ!..»

Хлопчык толькі шмыгнуў носам.

Больш дзеці нічога не сказалі. Добра і гэта. Во колькі я даведаўся. Цяпер — дзейнічаць!

З

Пайшоў я ў бліжэйшую краму і завёў размову з яе гаспадаром — старым яўрэем. Каб толькі ён хацеў, то мог бы шмат расказаць мне пра парадкі ў доме, якім я цікавіўся.

У краме я стаў наўмысна нагаворваць гандляру на генерала, каб выклікаць старога на шчырую размову. Аднак стары глянуў на мяне вачыма, бытта ўвабраўшымі ўсю зямную мудрасць, і дыпламатычна абсек:

— Мы малыя людзі, бедныя гандляры, пане шаноўны! Хто нам плаціць, таму і прадаём. Усім. Генералу, жабраку, антысеміту — абы даваў грошы. Зрэшты, якія там грошы і якая плата — слёзы адны! Падаткі плаці, штрафы розныя плаці! Уй, а гэтыя эндэкі, каб на іх халера, кожны тыдзень яшчэ шыбы б'юць, не наўстаўляешся...

17