Данута - Страница 9


К оглавлению

9

I ўсё ж такі я не мог забыць яе спеву. Тады ў зале чамусьці здавалася, што яе разумею толькі адзін я і такое ўражанне робіць яна толькі на мяне аднаго. Нават здавалася, што ў памяшканні былі мы толькі ўдваіх.

4

Але мае паводзіны не будуць зразумелыя, калі я не прызнаюся яшчэ і ў некаторых грахах.

У нас на вёсцы адчувалася нацыянальная непрыязнасць. Узрадзілі яе езуіты і папы сотні гадоў таму назад ды падтрымлівалі да нашых дзён.

У маёй бабкі вісела іконка маленькага хлопчыка ў доўгай і белай кашульцы. Нам, малым, бабка апавядала, бытта некалі гэтага хлопчыка яўрэі, злавіўшы ў нашай вёсцы, завезлі ў горад, зарэзалі, а на яго крыві папяклі мацы. I бытта яўрэі робяць гэта штогод.

Многа разоў, бывала, узіраючыся на хлопчыка ў такой самай, як у мяне, кашульцы, я марыў хутчэй вырасці ды вызваліць свой народ ад крывавай дані яўрэям і люта ім помсціць.

I гэта яшчэ не ўсё.

Я жыў на граніцы Польшчы з Беларуссю. У маёй мжцовасці панавала нянавісць паміж двума суседнімі народамі, адурманенымі шавінізмам і забабонамі, гарэлкай і рэлігіяй. Нянавісць гэтая ў некаторых мжцінах даходзіла да дзікіх памераў. Здараліся нават выпадкі крывавых распраў пры змене ўлад, а яны за апошнія дваццаць пяць гадоў у нас мяняліся шэсць разоў!

Праводзячы ў Вільню, маці давала мне такі паказ: — Каго хочаш выбірай сабе там за жонку. Нават за жыдоўку нічога не скажу. Адно не бяры мне полькі. Яе нага не ступіць на мой парог, покуль жыціму! Так і ведай сабе!..

Камуністы, аб'яднаўшы часамі ў адну ячэйку беларусаў, яўрэяў і палякаў, вучылі людзей разбірацца, хто іх сапраўдны вораг. Але адна справа ўсвядоміць сабе з'яву, другая — пазбыцца схільнасці і звычак, якія ты ўвабраў з малаком маці. Для таго каб гэтай заразы пазбыўся народ, трэба шмат часу.

Таму трапляліся людзі, што хадзілі ў даматканым адзенні, лапцях, але глядзелі на такіх самых гаротнікаў-палякаў як на істоты ніжэйшыя. Праўда, моладзь жыла новымі ідэямі, аднак трапляліся хлопцы і дзяўчаты з «радзімымі плямамі».

I ў мяне былі такія «плямы». Я не мог пазбыцца адчужанасці да сімпатычнай суседкі не толькі таму, што яна дачка генерала, але і таму, што яна яшчэ і полька.

5

I ўсё ж такі з дня выступлення хору ліцэістак я стаў зашмат часу аддаваць суседцы.

Я зусім не намерваўся ў яе закахацца. Проста пачаў марыць, як прымушу паважаць сябе. Я пацяшаўся і смакаваў ужо прыемнасць перамогі. З вялікім здавальненнем прыдумваў розныя шляхі, якімі дабіваюся мэты. Паступова гэта перайшло ў нейкую хваробу: суседні панадворак я не выпускаў з вачэй.

А ён быў агароджаны металічнай сеткай, праз якую віднеўся незвычайны, падобны на куб дом з вялікімі, у адну шыбіну, вокнамі. Вакол дома раслі піхта, лістоўніца, таполі, канадскі клён, а на клумбах — кветкі і пальмы. Сцены былі ўвітыя дзікім вінаградам. Сярод галінак дрэў з вечара да раніцы гарэлі лямпачкі. Шкло, бетон, чысціня і парадак, электрыка, паўднёвыя расліны — усё велікапанскае, недаступнае, незвычайнае і таямнічае. Нездарма цэлая вуліца ганарылася, што на ёй жыве сам генерал.

Я так сачыў за суседнім домам, што тыдні праз два ўжо крыху даведаўся пра яго жыхароў.

Сядзеў я аднойчы на ганачку з кніжкай, і на суседнім пападворку з'явіўся сам генерал з ад'ютантам.

— Юнак, чаму ты так горбішся? — раптам кінуў ён праз сетку.

Я са здзіўленнем азірнуўся.

— Да цябе гавару, да цябе! — пацвердзіў вусаты вайсковы ў расшытым сярэбранымі зігзагамі мундзіры.— Не нахіляйся гэтак, давай грудзям доступ кіслароду — табе яшчэ салдатам быць!

Так точна, пане генерале! — схапіўся я, але он ужо знік на ганку, і толькі яго ад'ютант змераў мяне ні то зайздросным, ні то зацікаўленым позіркам, пакідаючы мяне ў недаўменні.

У генерала было некалькі чалавек прыслугі. Перш за ўсё кідалася ў вочы пажылая жанчына з пачцівым маршчыністым тварам. Яе, спаткаўшы ў горадзе, я пазнаваў ужо. Аднойчы нават сустрэў у галантарэйнай краме. Генеральская служанка разглядала дзіцячую кашульку і вырашала, купіць ці не.

— Свайму пляменніку на вёску! — даверліва прызналася яна прадаўцу.

Было відаць, што ў краме яе добра ведаюць.

— Дык бярыце! — падказаў прадавец.

— Не хапае грошай...

— А вы пазычце ў сваёй гаспадыні, пані Вацлавы, генераловай!

— Не люблю гэтага. Хто пазычае, потым просіць міласціну...— Яна паклала кашульку на прылавак, паглядзела на яе яшчэ здалёк ды сціпла пайшла да дзвярэй.

За лета ў генералавых дрэвах развялося шмат галак, і служанка прыйшла да маёй гаспадыні спытаць, ці не ведае тая хлопца, які б узяўся паскідваць гнёзды з таполяў. Праз адчыненае акно я пачуў, як яна аб'явіла:

— Па пяцьдзесят грошай[] за гняздо дае пані генеральша!.. Акыш, акаянныя! Столькі іх развялося, што няма ратунку!.. Аднойчы генерал выйшаў пачытаць газету і адна ў паперу яму як плюхне!.. Ах, шкодніцы!.. Пані Вацла-ва хацела іх звесці вжной, але ён не дазволіў. Сказаў — няхай выведуцца, тады...

Я ў гэты час схапіў кніжку і прыкінуўся, што чытаю.

— А вы, суседка, чаму не мыеце сёння бялізну?

— Бялізна на пліце кіпіць, а я толькі выйшла на ганачак падыхаць свежым паветрам! — адказала гаспадыня.— Душна на кухні... Кухоннае паветра з сябе выдыхаю, выдыха-аю, а свежае поўным ротам удыха-аю!..

— А я думала, вы культурай вырашылі заняцца сёння.

— Зоймешся, як жа! Мой жылец прыносіць дадому часопісы з малюнкамі. У мінулую нядзелю ўзяла адзін паглядзець, дык не знайшла акуляраў, бо дзеці некуды завалаклі.

— I ўся культура скончылася?

— Ну, скончылася. Калісьці, як жыў мой мужык, то хоць ён не даваў мне ў свята мыць. Не любіў вельмі, калі я назношу бялізны на нядзелю. Бывала, п'яны як возьме, як кіно! Раскідае ўсё мне, парве, патопча...

9