Данута - Страница 57


К оглавлению

57

— Няхай ляжыць, будзеш выцірацца, Ясю!— заўважыла Дануся.

— Хіба я грудное дзіця і пачну тут бурбалкі пускаць?!. А, правіла добрага тону, прабач!..

Яніна на гэты раз ад смеху аж зайшлася. Ну, з мяне хопіць!.. Я ўскочыў з-за стала. Узнялася і Дануся.

— Не падабаецца табе? Не затрымліваю, можаш ісці! — заявіла яна, абураная, і паказала сяброўцы на дзверы; вочы яе блішчалі гневам.

— Дурніца! — захлынаючыся, здолела толькі выціснуць з сябе і пакацілася да выхада Яніна.

— Я табе гэтага ніколі не дарую! — кінула Дануся наўздагон сяброўцы і папрасіла мяне: — Еш, Янусь, калі ласка, не звяртай увагі, прашу!..

7

Але я ўжо больш не сеў. Раздражнёныя, выйшлі мы ў залу.

— Ну вось, нарэшце мы і адны!..— паспрабавала мяне развеся-ліць Дануся.— Я яе прагнала, ты здаволены?.. Панасі мяне на руках, Янэк... I сцісні моцна-моцна, як на гары, каб аж косці затрашчалі і дыхаць не было чым! О, як я люблю гэтыя ўладарныя рукі! Якія яны мне родныя!.. Яны ў цябе як з жалеза... Скажы, ты мяне кахаеш? Ну, гавары: слёзка мая...

На фартэпіяпа ў рамцы стаяла яо фатаграфія з Любецкім.

— Прасі князя, няхай носіць, рукі яго дарагім мылам пахнуць! — буркнуў я, успамінаючы спачувальную інтанацыю, з якой яна гаварыла «еш, Янусь!».— I няхай ён прызнаецца табе ў каханні! — кінуў я на фота.— Любецкі ўмее гэта рабіць куды лепш за мужыка!

— Ага, нездаволены, што прагнала яе? — успыхнула Данута.— Бачыла, як на яе пазіраў, як рысаваўся!

— Я рысаваўся?

— А то не? Нават какетнічаў!

— Я какетнічаў?

— А тады са студэнткай над Віліяй? Думаеш, дурная, нічога не бачу?

Расчырванелая і злосная, Дануся цяпер чамусьці нагадвала раз'юшаную кошку. Нешта прыгожае было ў яе гневе. Але пра гэта я ўспомніў потым.

— Ты што, ачумела? — не знаходзіў я слоў.

— Янэк, я, мажліва, і праўда ачумела, сказала глупства. Але ж гэтак далей нельга! Ты заўсёды такі грубы, няўважлівы... Узяў мяне лістоўкі разносіць, а пры сябрах сваіх не адважыўся падысці нават... Добра — іншыя зжаліліся, падабралі мяне!.. З-за цябе я столькі цярплю кожны дзень, кожную гадзіну, а ты гэтага нават не хочаш заўважаць...

— З-за мяне?

— З-за цябе!

— Гэта ты з-за мяне церпіш?

— Спецыяльна выправадзіла ўсіх з дому, каб ты лепш сябе адчуваў...

— Выправадзіла? Бо баялася, што цябе хто ўбачыць са мной. А вечарам, пры людзях, пойдзеш у тэатр з Любецкім!

— Ты несправядлівы! Я з ім нават...

— Ну?

— Я для цябе...

— Што ты для мяне? Ага, няма чаго і сказаць? У кіно днём і то баішся ісці!

Відаць, рэдка не памыляецца той, хто зробіць важны крок у сва-ім жыцці ў парыве злосці. I ў мяне тады злосць затуманіла мазгі. Я раптам убачыў і адчуў яшчэ раз усю ганьбу, якую перанёс у Вільні, і звязаў гэта з генералам і яго сям'ёй.

— Вы нават за чалавека мяне не лічыце! — закрычаў я.— Хто я для вас? Скажы, хто?!.

— Няпраўда...— У голасе Данусі пачуліся слёзы.— Ты не маеш права на мяне так гаварыць!

— Мо не, скажаш?

— Не!

— Не?

З кухні выйшаў белы і пушысты кот. Ён, як нічога но было, пытальным знакам выгнуў хрыбет, ляніва пацягнуўся, грэбнуў кіпцюрамі паркет, пазяхнуў ружовенькім роцікам, паставіў хвост трубой і накіраваўся да мяне.

— Мурэк! — пазвала яго Дануся і нагнулася, каб схаваць слёзы.

Кот прамурлыкаў.

— Бедны Мурэк, змок увесь на дажджы...

Мяне апанаваў новы прыступ злосці.

— А-га? Няма чаго больш сказаць? Хто я для цябе? Я скажу, калі маўчыш! Я для цябе — забава! Бы гэты кот!

I я з усяе сілы ўдарыў яго нагой.

— Вя-аў! — прарэзліва віскнуў ён у паветры, грымнуўся аб сцяну, а пасля куляй сігануў пад шафу.

— Грубіян! — пачырванела ад абурэння Дануся і кінулася да шафы.— Што ты нарабіў, дзікун?!

Мяне гэта раззлавала яшчэ больш. Я зноў гнеўна загаварыў. Гаварыў на вясковы манер, не думаючы, што могуць пачуць суседзі, махаў кулакамі:

— Ды ідзі ты, урэшце, к чортавай мацеры са сваімі Янінамі, Любецкімі, Станеўскімі, буржуйка ты няшчасная! Гуляй тут са сваімі сабакамі, катамі, лялькамі! Або едзь у сваю Швейцарыю, там цябе чакаюць такія ж самыя!

I выбег на двор.

8

У наступны дзень, калі я вярнуўся з горада, гаспадыня з таямнічым выразам твару паведаміла:

— А ў вас былі госці і штосьці пакінулі!.. Я агледзеў пакой, але нічога не знайшоў.

— Пад падушкай! — падказала яна.

Я прыпадняў падушку. Там ляжаў доўгі карабок з шакаладам. На шаўковай істужцы блішчала сярэбраная лічба «19» і мае ініцыялы. Тады толькі я ўспомніў, што сёння дзень майго нараджэння. У той час у маёй вёсцы дзень нараджэння ніхто не адзначаў. Нават не было такой звычкі памятаць, калі ты нарадзіўся.

Здзіўлены, я пастаяў, падумаў. Потым узяў падарунак пад паху і пайшоў на двор.

Якраз у гэты момант да генералавых дзвярэй набліжаліся Браніслаў і ксёндз, які некалі частаваў мяне слівай. Дануся трымала Гектара за аброжу і какетліва казала:

— Прашу, праходзьце, ён не ўкусіць!

— Калі ласка, айцец Валенты! — ветліва прапускаў Браніслаў госця ў чорнай сутане, нібы быў тут гаспадаром.

Дануся, упэўніўшыся, што я на яе гляджу, адпусціла сабаку, пабегла да Брэніслава і, як мне здалося, радасна праказала:

— Дзень добры, пане Бронэк!

Я вярнуўся на кватэру.

— Вось і ўсё!— вымавіў я, цяжка ўздыхаючы. Азірнуўся навокал і ўпершышо ўбачыў, што мутна-зялёныя абоі на сценах з нейкімі тлустымі плямамі. Бр-р-р, якія агідныя!.. I як я тут жыў амаль цэлы год! Паўслухаўся. На кухні абедалі. Дзяўчынка карміла брата і павучала:

— Чаму ты бульбу не абіраеш? З лушпайкамі толькі некалі дзікуны елі!

57