Ад лёгкасці, з якой ліліся яго словы, і ад глыбіні думкі ў іх, ад напружання, з якім я стараўся нешта прыдумаць, каб абараніцца, у мяне закружылася галава.
— Вы самі бачылі зблізку багатых людзей?
— Бачыў...
— Усе яны, думаеце, ідэальныя? — аж надта адчуваючы, што я сказаў няпраўду, і літасціва яе не заўважаючы, вёў ён допыт.— Думаеце, яны шчаслівыя ў асабістым жыцці?
— ?!
— А-га! Значыць, выйсце не ў тым, каб усе былі роўныя ды багатыя, ці не так?
Я нешта прамычаў, а ксёндз упёр у мяне вочы і наўмысна трымаў мяне некалькі хвілін у такім разгубленым стане. З роспаччу я адчуў, як пад яго ўладарным позіркам мая воля растапнела.
Вытрымаўшы паўзу, езуіт разбіваў мяне да рэшты:
— Пан недзе штосьці чуў, але гэта ў пана несур'ёзнае, не сваё. А ці ведаеце,— загаварыў ён ужо добразычліва,— на свеце ёсць яшчэ зайздрасць, рэўнасць, імкненне да ўлады? Мае яно ўплыў на чалавека ці не?
— Мае...— паддаўся я пераканаўчай сіле, з якой гаварыў субжеднік.
— А-га! — узрадаваўся ён.— I гэтага ў чалавека не пераменіць эканамічная дактрына! Гэта можна вытравіць, толькі падняўшы інтэлект... Дык вось, шаноўны пане, не праз нівеліроўку і бунтарства трэба нам ісці. Неабходна памагаць касцёлу ачысціць людзей ад прыроднага бруду, а тады будаваць ім шкляныя замкі!
Я не меў аргументаў адбівацца. I адчуваў, што якія б аргументы ні прывёў, ён — вопытны дыскусант — з такой жа лёгкасцю іх разаб'е. Аднак мая ўпартасць не дазваляла прызнаць сябе пераможа-ным. Я ў бжсільнай злосці маўчаў.
Езуіт ні словам не намякнуў, што я гавару крамольныя рэчы. Толькі адсцябаўшы мяне як след, паблажліва ўсміхнуўся, бытта выйшла па яго. Тады падсунуў сподак, гасцінна запрапанаваў:
— На, з'еш, пан, сліўку!
Здаецца, каб ён даў па твары, так мяне не ўнізіў бы.
«Пачакай, пачакай! — пасвятлела ў маёй галаве на вуліцы.— Калі я хадзіў у школу, мяне не кожны сусед, едучы нават паражня-ком, падвозіў?! Часамі курыца адной цёткі залезе ў агарод другой, і бабам сваркі ўжо хапае на ўсё жыццё!.. А багатыя, нябось, не дробязныя. Яны ўважлівыя і ветлівыя адзін да аднаго!..»
Успомніў іншыя выпадкі з жыцця сваёй вёскі, якія не здараюцца сярод людзей інтэлігентных, сытых, якіх не грызе нэндза. Але і багатыя не могуць быць узорам, яны — дармаеды! Фанабэрлівыя, раўнівыя... Зусім інакш сябе паводзілі б працоўныя, калі б мелі ўсяго ў дастатку. Яны-то былі б шчаслівыя!..
Ды і дзяржава, будзе час, адпадзе сама па сабе — гаварылі ж пра гэта студэнты! Тады і людзі з імкненнем да ўлады вымруць, як вымерла прафесія лучнікаў, калі людзі не сталі карыстацца лукамі...
Мне ўжо надта карцела зноў счапіцца з ксяндзом, захацелася нават вярнуцца.
«Не трэба нівеліроўкі, па-твойму? А што? Сказаць людзям: «Панове, будзьце добрымі, а вы, нявольнікі,— церпялівымі — і выпраўляйце ў сабе інтэлект!.. Так, па-твойму? Ах, панскі паслугач, а дулю бачыў?»
«Эх, і заўсёды думкі ў маю тупую даўбешку прыходзяць, калі па ўсім ужо!»
«Нічога. Другі раз прынжу пісьмы і дам табе здачы, будзеш ведаць!.. От, езуіт пракляты! Набраў смірненькіх хлапчанят і адур-маньвае опіумам, пра які гаварыу студэнт, яшчэ і тэорыю падводзіць пад свае ўчынкі!..»
Доўга не мог я супакоіцца. Цэлы той дзень адчуваў сябе пабітым.
З
У мяне было перакананне, што я ў Вільні — няпрошаны госць і каб паехаў дахаты, ніхто гэтага і не заўважыў бы. А яшчэ здалося, што я зусім нічога не варты.
Зайшоў я ў беларускі музей. Ён быў бедны. Экспанаты віселі на цвіках, ляжалі на сталах, а то і проста валяліся на падлозе. Грошай за ўваход у музей не бралі, таму я ўжо быў у ім некалькі разоў. Мяне сюды цягнула таямнічая маўклівасць старажытных рэчаў.
Ля горбы наздраватых мамантавых касцей нейкая вжковая цётка расчаравана казала:
— То такія самыя дзве косткі мой тата-нябожчык, калі былі яшчэ жывыя, прывалаклі з-пад Вільні! Вада іх аднекуль прыгнала...
— I што з косткамі вы зрабілі? — ажывіўся супрацоўнік музея.
— Клалі пад ложак, каб хлопцы радзіліся.
— Ну і як?
— Былі і хлопцы...
— Радзіліся і дзяўчаты?
— Вядома, былі і дзеўкі...
— А што потым з косткамі зрабілі?
— Крышылі ў кубак і пілі ад жывата, калі напрадвесні каго схопліваў...
— Памагала?
— Ад адной толькі,— зусім сур'ёзна адказала цётка. Калі навокал зарагаталі людзі, жанчына азірнулася, поўная асабістай годнасці і здзіўлення: чаго вы зубы скаліце?..
Чамусьці гэтая кабеціна нагадала мне мяне самога. Вось і я таксама не разумеў навакольных людзей, як не разумелі і яны мяне. I ў мяне поўна наіўнасці, вжковай цемры, няведання жыцця і няма чагосьці такога, што маюць культурныя людзі.
Найбольш гэта праявілася на канцэрце.
4
На курсах падышоў да мяне выкладчык фізікі і прыязна спытаў:
— Ну, як кавалер сябе адчувае ў нашым горадзе?
— Сумна часамі бывае, пане прафесар.
— То схадзіце куды-небудзь, развейцеся: на канцэрт, у кіно...
— Грошай няма, пане прафесар.
— Гэта ўжо горай... Ідэя! — цаппуў сябе ён за кішэню.— Вось вам білет у тэатр. Там будуць вяршкі горада, паглядзіце, паслухайце!
— Наво-ошта... Не трэ-эба...— замяўся я.
— Схадзіце, схадзіце, а то ў мяне не будзе часу і білет прападзе...
— Дзякуй, пане прафесар...— пачырванеў я, задаволены.
Нядаўна ў Варшаве праходзіў сусветны конкурс піяністаў імя Шапэна. Першыя месцы там занялі савецкія музыканты — Якаў Зак і іншыя. Іх славутыя выступленні мы слухалі па чарзе па дэтэктарнаму прыёмніку з навушнікамі. Але нашыя дзяўчаты ніяк не маглі станцаваць пад гэтую музыку.