Данута - Страница 21


К оглавлению

21

7

Прачнуўся я рана, глянуў у люстэрка і спалохаўся. Пераноссе распухла і пасінела, а пад вачыма — страшэнныя фіялетавыя «ліхтары».

Стараючыся не трапляць людзям на вочы, я прабраўся да бліжэйшага аўтамата і пазваніў у ліцэй, што захварэў.

— Прашу неадкладна з'явіцца сюды! — грозна і непрыязна заявіў мне сакратар.

Нешта здарылася. Дагэтуль чыноўнік са мной абыходзіўся па-людску. Магчыма, квітанцыі на заказныя пісьмы мне ўчора няпра-вільна выпісалі на пошце?.. Ды не магу ж я паказацца ў такім выглядзе!

— Пане Кунцэвіч, ледзь на нагах стаю!

— Не прыйдзеш, пазваню ў паліцыю! — паабяцаў голас на другім канцы провада.

Завулкамі, хаваючы твар, я прабраўся ў ліцэй.

— Што гэта такое?— адвёўшы вочы ўбок, наліваўся злосцю сакратар.

Чыноўнік трымаў у руках злашчасную паперку, якую я занёс генеральшы. Толькі цяпер я зразумеў бязглуздасць сваёй выдумкі. Пагарэў безнадзейна!

Мне зрабілася млосна.

— Што гэта значыць, я цябе пытаю? — распальваючыся ад сваіх слоў, пракрычаў сакратар, упершыню мяне называючы на «ты».

Убачыўшы мае «ліхтары», ён сумеўся.

У канцылярыю заглянуў настаўнік фізікі. На курсах ён мне сімпатызаваў і часта нават завышаў бал, калі я слаба ведаў урок. Гэта ён мне даў білет на канцэрт піяніста. Яшчэ мы збіраліся пайсці ў астранамічную абсерваторыю і праз тэлескоп паглядзець на зоркі і месяц.

— О-го, кавалер правініўся! — прамовіў ён са спачуваннем.

— Палюбуйцеся, пане Кастальскі, гэты...— тут сакратар, не падабраўшы слова, акінуў мяне зняважлівым позіркам.— Самавольна ўзяў чысты бланк, выпісаў генералу Янкоўскаму напамінак аб няўплаце за вучобу яго дачкі і занёс на кватэру. Генеральша зрабіла нам такую гэцу, што хоць уцякай са школы! Як вы расцэньваеце гэта, пане прафесар?

— Магчыма, кавалер памыліўся. Бывае і так...— пачаў бараніць мяне Кастальскі. Але раптам убачыў сінякі, адразу змоўк, адышоў ад мяне як мага далей і залепятаў:

— А ён заплаціў?

— Хто?

— Генерал!

Сакратар прамаўчаў. Толькі яшчэ раз змераў мяне позіркам, пастукаў сябе па лбе і паціснуў плячыма.

Фізік паціху выйшаў. «Прапала, не пагляджу ў тэлескоп!..»

Кунцэвіч то браўся за ручку, то кідаў яе, то абапіраўся аб крэсла і крытычна мяне аглядаў.

На гэтым сталым мужчыне хоць і былі добры касцюм, модны гальштук, а з рукавоў вытыркаліся накрухмаленыя манжэты з запан-камі, але твар ён меў вжковага дзядзькі, якога нядаўна пагалілі, памылі, апранулі і пасадзілі за стол з паперамі.

Каб я расказаў усю праўду гэтаму прыстойнаму і добрасумлен-наму чыноўніку, ён, мабыць, справу ўладкаваў бы. Але ж ці мог я прызнацца?

— Ну, дык навошта ты гэта зрабіў, я цябе пытаюся апошні раз? А? Навошта табе спатрэбілася падрабляць мой подпіс і чытаць ёй натацыі? Ты забыў, што жывеш у горадзе? Што за дзіцячая забава цябе абуяла?

Я ўпарта маўчаў.

— Ух-х, розных даводзілася бачыць тыпаў,— уздыхнуў ён,— але такога экземпляра, павер, Вільня яшчэ не бачыла!

Кунцэвіч нейкі час вагаўся. У яго таілася яшчэ сімпатыя да мя-не, і сакратар шукаў важкі доказ, які б схіліў яго рашэнне на той або іншы бок. Узняўшы заклапочаны твар і зірнуўшы на мае «ліхтары», ён нібы нешта ўспомніў, загаварыў больш упэўнена:

— Яшчэ і пабіўся з кімсьці! А заўтра што выкінеш?.. Бог цябе ведае! Даверылі нам сваіх дзяцей лепшыя сем'і ў горадзе, такіх чудзікаў падпускаць да іх небжпечна!.. Тут ліцэй, разбойнікі нам не патрэбны!

Я ўсё маўчаў.

— Ну што ж! — уздыхнуў ён з жалем.— За падробку дакументаў мы цябе звальняем!

— Ну і звальняйце! Надта мне патрэбна ваша сабачая пасада! — кінуў я настырна, а ў самога па скуры прабег мароз.

— Бачу, што не патрэбна. Э-эх! А яшчэ калісьці сам рэкаменда-ваў цябе дырэктару! Вось, заступіся за сваіх, а яны табе потым адплацяць!..

Я пераступіў з нагі на нагу. Было такое ўражанне, што з-пад мяне выбіралі грунт і, калі я нічога не прыдумаю,— звалюся ў яму.

— Не адп... Кхе!.. Не патр...— каб адгаварыць яго ад ракавога намеру, пачаў я дабываць з сябе нейкія гукі.

— Што, што-о? — пасцярожыўся Кунцэвіч.

— Нічо-ога...— праглынуў я камяк.

— Усё. Можаш ісці!

— Ну і ладна...

Валокся я з канцылярыі і ўжо не хаваў твару.

Па калідоры прама на мяне беглі дзве вучаніцы ў форменных фартушках з цёмнага бліскучага шоўку. Адна з іх была Данута. Прабягаючы блізка, смеючыся, яна мяне штурханула і нават не заўважыла гэтага.

— Яня-а, усё роўна даганю! — пачуў я крык ззаду.

— Ха-ха-ха-ха!

Бестурботныя галасы паненак здаліся такімі недарэчнымі, пустымі, як і іхняя гульня.


Раздзел пяты

1

Генералаў дом стаў мне непрыемны. Пачало кідацца ў вочы тое, чаго раней не бачыў.

Толькі цяпер угледзеў, што вадасцёкавая рына на доме вісіць крыва. За домам стаяла будка, якую генерал змайстраваў сабе для летняга душа. Жалезная бочка, якая вытыркалася зверху, паржавела, стала рудой і агіднай.

Два месяцы я жыў па строгаму раскладу: разносіў пісьмы, вяртаўся дадому, гатаваў абед, рыхтаваў урокі, спяшаўся на вячэрнія заняткі, а кожную вольную хвіліну марыў аб Данусі. Цяпер увесь дзень я не ведаў, чым сябе заняць. I тая рэшта ахвоты да вучобы адпала. Пачаў шукаць работы.

Бацька мой быў не з малазямельных. За ім лічылася шмат гектараў голага тарфяніку і пжкоў. Нашу зямлю як ні апрацоўвай, як ні ўгнойвай, а болей чым для пракармлення сям'і ты з яе не возьмеш. Калі быў лішні пуд жыта, дзесятак яек або маці выкармлівала вепру-ка, дык трэба было купіць газы, вопратку, а галоўнае — заплаціць падаткі.

21