Данута - Страница 15


К оглавлению

15

Я сам сябе пачаў падбіваць да бунту.

Гады тры назад нас з сакратаром камсамольскай ячэйкі Сцяпа-нам Рамановічам выклікалі ў пастарунак Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Адыходзячы з пастарунка[], я на ўсё жыццё запамятаў такую карціну. За паліра-ваным масіўным сталом супроць каменданта сядзіць Сцяпап. Камен-дант, на якім усё блішчала: лак на рамянях, серабро на зігзагах і такой самай канфігурацыі боты з простымі заднікамі, як у афіцэраў на памінках,— паказвае Сцяпану жгут дроту, цынічна ўсміхаецца і, бытта яму ад гэтага падта радасна, весела кажа:

— Не прызнаешся — гэты дрот будзе ў тваім жываце! Сцяпан маўчыць. Толькі рыпнула пад ім крэсла ды па краі стала, за які браўся пальцамі хлапец, засталіся цёмныя плямкі: у адным месцы чатыры і чатыры ў другім.

Праз некалькі дзён труп таварыша паліцыянты выдалі маці з прыпіскай урача: «Сцяпан Рамановіч, сын Мікалая. пакончыў сама-губствам: з'еў 48 сантыметраў дроту жалезнага: трохміліметровага...»

Перад вачыма паўстала няшчасная Сцяпанава маці, горотніца бегала па вёсцы і ў кожнага пыталася:

— Людзі, паслухайце, ці можа чалавек з'есці жалезны дрот, га? Гэтага ж ніколі не бывае!.. Ён жывы яшчэ, праўда?!

Бывала, у лесе спаборнічаем: хто з завязанымі вачыма, панюхаўшы, скажа, з якога дрэва дубец. Сцянап ніколі не памыляўся, нават калі выразаны дубец сухі. А то ўвойдзе ў лес і скажа:

— Тут нехта быў. Відаць, лжнік!

Пачынаем прыглядацца — ніякіх слядоў.

— Па чым ты пазнаеш, Сцяпан? — прыстаём.

— Птушкі не так сябе паводзяць, не чуеце хіба?

Сустракаем ягадніц, а тыя нам:

— Маеце шчасце! Бегаў тут лжнік і вас з каровамі шукаў!..

Такога чалавека загубілі, гады, эх!

Зрабілася балюча да слёз. У самы разгар варожага мне свята я завярнуўся і пайшоў з Росы.

Рэвальвер, пра які я ўжо ўспамінаў, дастаўся мне ў спадчыну пасля Сцяпана. Гэта быў стары, крануты ржой сямізарадны наган, якім мы да роспуску Кампартыі[] і камсамола палохалі штрэйкбрэхераў і здраднікаў.

На нашых палях тады валялася шмат вінтовачных патронаў — рускіх, польскіх і нямецкіх — з прыдатным порахам, калі яго высушыць. У мжтэчку з-пад палы прадаваліся для паляўнічых пістоны — паўтара гроша за штуку. Пістоны былі крыху завялікія, але іх нажніцамі можна было абрэзаць. Куляй служылі тры шраціны, а каб яны тужэй праходзілі праз рулю, іх трэба было расплюшчыць.

Знайшоўшы ад лесніковага нагана гільзу, я, бывала, шылам вымаў з яе стары пістон, закладваў новы, насыпаў сухога пораху, зверху заганяў тры шраціны, і тады стрэл атрымліваўся моцны, нібы з гарматы.

З наганам я не разлучаўся. Ад'язджаючы ў Вільню, паклаў яго ў чамадан. Спачатку ўсюды насіў яго з сабой, а цяпер ён у мяне ляжаў на гары, акуратна загорнуты ў анучку.

Вярнуўшыся з Росы, я палез на гару і дастаў наган. Сціскаючы яго халодную ручку, азірнуўся, паслухаў. Унізе, як толькі ахопліваў позірк, мільгалі тысячы агнёў. Адтуль даляталі прыглушаныя гукі, шапаценне, нібы ўздыхалі тысячы людзей або кішэлі мурашкі ў агромістым мурашніку. А над чвэрцьмільённым горадам стаяла цемра асенняй ночы.

Раптам мяне страшэнна пацягнула выкінуць нейкі фокус. Захацелася патрывожыць гэтае магутнае і варожае наваколле. Я падняў наган, узвёў яго і націснуў на спуск.

— Гах! сіганула ў неба маланка.

— Гах! — паўтарыла стрэл суседняя гара.

— Гах-гах! — нібы коратка ўздыхаючы, пачалі перадаваць горы адна адной падвоеныя гукі.

Аглушаны, я не мог нічога пачуць, звінела ў вушах. Для мяне горад змоўк, нібы спалохаўся стрэлу, і стаіўся ад жаху. Агорнуты дзікай радасцю, я сунуў наган у кусты і паляцеў уніз.

4

Дома мяне чакаў Суткус.

Літовец быў сірата і дапамогі ніадкуль пе атрымліваў. Удзень працаваў у рэстаране, вечарам наведваў курсы, а начаваў па чарзе ў сяброў. Спаў ужо і ў мяне. Гаспадыня мая без прапіскі браць чалавека нанач баялася, таму мінулы раз мы пачакалі, пакуль яна заснула, а раніцой Альбінас пайшоў, калі жанчына яшчэ спала.

Гэтаксама мы дамовіліся і на сёння.

— Ты чуў? — сустрэў мяне сябар пытаннем.

— Што?

— Глядзі сюды! — падаў ён газету. У аддзеле літаратуры, бачыш? Велпяй грыбіоту, ён яшчэ нічога не ве-дае!.. Пра вас тут, пра беларусаў!

Я разгарнуў газету. Там тлустымі літарамі было падрукавана:

«На Беларусі вялікае ўзбуджэнне!

У беларускім садзе расквітнела агава, якая квітнее адзін раз у сто год!

У беларусаў з'явіўся свой паэт — Міхась Граніт!»

I далей апісвалася, як паэта запрасіў да сябе на вечар ваявода — пан Бацянскі. Міхась Граніт усіх прысутных у ваяводы пакарыў сваімі творамі.

— Ага, бачылі яны нашых?! — пераможна ўзіраўся на мяне сябар.

Узрушаны не менш за Суткуса, я дастаў свае харчовыя запасы і пачаў частаваць госця.

— Калі Граніт будзе выступаць — сходзім!

— Абавязкова!

Я меў маленькі пакойчык без ложка. У кутку ляжаў скручаны сяннік. Раскладваючы яго, я заявіў:

— Гаспадыня ўжо спіць. Можам і мы на бакавую. Кладзіся, Альбінас!

Загасілі святло. Ляглі. Але не маглі заснуць. I не толькі таму, што сяды-тады хто-небудзь з нас скочваўся на падлогу: такой дробязі мы не заўважалі. Нас аж распірала радасная гордасць. Невядомы паэт умацаваў веру ў будучыню, узняў пачуццё ўласнай годнасці.

Калі Альбінас гасціў у мяне мінулы раз, ці я, ці ён, не памятаю, падаў ідэю — уцячы ў СССР. Мы адразу загарэліся: чаму б і не паспрабаваць? Многа ўцякала туды хлопцаў, дзяўчат, і пішуць нават адтуль!.. Цяпер ідэя паблякла. Выяўляецца, можна і тут свайго дабіцца і даказаць?!.

15