Знікла таямнічасць. Балюча кранула расчараванне, нібы я назаўсёды згубіў тое, дзеля чаго дагэтуль жыў. Прыгнечаны, накіраваўся на вуліцу.
У цэнтры горада мяне нехта цапнуў за плячо:
— Пачакай!
Я азірнуўся. Ззаду цяжка дыхаў наш курсант — Альбінас Суткус. Я толькі цяпер заўважыў, што ў яго дакладна такі ж самы банцік вусоў, як у афіцыянта.
Барташэвіч...— пачаў ён і замяўся.
Ну?
— Барташэвіч...
— Што хацеў, каяжы!
— Я працую ў рэстаране, дзе ты абедаў...
— Пра-цу-уеш?
— Ага...
— ?!
Я адразу зразумеў, чаго ён ад мяне хоча, адчуў, што чырванею, і разгублена ўзяўся за кішэню. Некалькі хвілін мы маўчалі.
— Хадзем сюды, за вароты! — пацягнуў ён мяне ад людзей.
— Ты там працу-уеш?..— лепятаў я, ідучы за сябрам у пусты двор.— Афіцыя-антам?
— Ну...— Суткусу было таксама няёмка.
— Я не ведаў...
— Нічо-ога...
— Каб ведаў, што ты там, то...
— Я цябе адразу пазнаў. Ты нават сеў за мой стол, але я не хацеў сустракацца і паслаў да цябе другога афіцыянта. А потым палічыў і бачу — о! р-ропужэ, вель-няй грыбіету!..[] Хутчэй пераапрануўся ды за табой...
— Я не ведаў, што гэта твой...
— Нічога, толькі аддай. Бо ў нас вылічваюць, сволачы, з палучкі...
— ...
— Каб не вылічвалі, яшчэ сам раздаваў бы сваім хлопцам, а так...
Відаць, яшчэ ніколі я так моцна не чырванеў. Кроў хлынула мне ў галаву, вочы зацягнула імглой і зашчыпала ў кончыках вушэй. Нібы не сваімі рукамі я дастаў з кішэні пракляты нож:
— На...
Суткус загаварыў са спачуваннем:
— Каб гэта ў майго пана, то чорт яго бяры, я кажу. Яшчэ дапамог бы сваім хлопцам! Але, ведаеш, паны хітрыя. Наш нават за пабітую шклянку вылічвае, гад! Не так ён, як яго жонка. Прагледзіць усё, пералічыць пяць разоў... А хітры, гад! Учора ішла дэманстрацыя рабочых пад магістрат, то партрэты Пілсудскага і прэзідэнта зняў, каб вітрыны не пабілі каменнямі!..
— А ты дзе жывеш? — бачачы, што я ўвесь згараю ад сораму, не ведаў ужо пра што гаварыць Суткус.
— Там... .
— Колькі вас у пакоі?
— Адзін я.
— О-о, вельняй грыбіоту, адзін?! Па-каралеўску! То дай адрас. Зайду пераначаваць. Пусціш?
— Заходзь, калі хочаш...
— Толькі, цур, угавор. На курсах ніхто но ведае, што працую афіцыянтам. Халуйская пасада, смяяцца будуць хлопцы, а я там часова, покуль лешпае не знайду!
— Не скажу нікому...
— Сёння вечарам будзеш дома? Проста з курсаў і зайду!.. Іване, не крыўдуй на мяне... Ведаеш, я на рабоце... Ну, трэба ісці. Спаткаемся ў школе, салют!
Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы не лічылася кражай. Наадварот! Той быў дурань, хто гэтага не рабіў, калі надараўся выпадак. I ўсё роўна мне было так сорамна, што я ахвотна б праваліўся скрозь зямлю, каб яна расступілася. Навошта мне быў патрэбны той пракляты панскі нож? Абышлася б прачка зломкам.
Як непрыемна!
— Цьфу! — Я са злосцю ўдарыў ботам пустую бляшанку ад кансерваў, якая трапілася пад ногі.
1
Над Віліяй мелася адбыцца гулянне. Магістрат горада заказаў фірме параходзік у гонар нейкага гістарычнага героя. У нядзелю параходзік збіраліся спускаць на ваду.
Некалькі дзён запар віленскія газеты рэкламавалі цікавую забаву. Яшчэ яны паведамлялі, што хроснай маці параходзіка будзе жонка генерала — пані Вацлава. Гэтага дня і я чакаў.
Урэшце надышла нядзеля. Прадзірацца скрозь натоўп да берага я не пасмеў: там стаяла Дануся, а мне здавалася, што і яна ведае пра выпадак у рэстаране. За цырымоніяй назіраў здалёк.
Генеральшы падалі бутэльку шампанскага. Дама ўдарыла ёй аб борт, бутэлька не разбілася і плюхнулася ў ваду. Каля мяне людзі закрычалі:
— Мегера!
— Не магла ўжо бутэлькі разбіць!
— Змарнавала дабро!
— А што ёй? Не сваё!
— Яна не вінаватая! У такіх выпадках шампанскае прывязва-юць вяроўкай!
— Абаронца знайшоўся! Панскі падліза!
Пакуль бегалі ў магазін па другую бутэльку, бедная Данута ледзьве не заплакала. Зрабілася непрыемна і мне.
«Куды лезеш са сваімі пачуццямі, ты, што паквапіўся на нож?!» — абсек я сябе.
...Нібы ведаючы пра маё шчырае спачуванне ёй тады ля ракі, у наступны дзень сімпатычная суседка мяне ўзнагародзіла.
Ішоў я па ліцэі і твар у твар спаткаўся з Дапутай. Задыханая і расчырванелая, яна падымалася на пяты паверх. Параўняўшыся са мной, Дануся даверліва і проста, бытта мы даўно знаёмыя, праказала:
— Уф-ф, як цяжка!
I пакуль я знайшоўся што адказаць, пырснула гуллівым смехам, пругка скочыла з апошняй ступепькі на паркет ды лёгка панеслася па калідоры.
Я спыніўся.
Не, я не сніў. Сапраўды, хвіліну таму назад яна да мяне загава-рыла! I сама — я ж яе не цягнуў за язык! Яшчэ гучаў яе смех: мела-дычны, свавольны і дураслівы.
Я доўга стаяў як зачараваны. Ва мне ўзнялася цэлая бура. Я ўжо забыўся, што глядзеў на яе як на ворага, ад якога ўсе мае няшчасці. Я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна.
Са светлай радасцю і незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай полечкі. Дзеля яе нават пачаў здраджваць сумленню.
Аднойчы мы са швейцарам, панам Войцехам, расстаўлялі ў зале крэслы. Іх не хапала, і мы даставалі мэблю з гары. Селі перадыхнуць. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца ўніз купіць папярос. Падумаўшы з жахам, што магу сустрэцца з ёй у запэцканай у вапну і павуцінне вопратцы, я не ведаў, што адказаць. Стары пакрыўдзіўся:
— Я не думаў, што ты такі дрэнны хлопец.
— Адкуль вы ўзялі!
— Калі будзеш багаты, а да цябе прыедзе ў лапцях бацька ды сустрэне на Міцкевіча вуліцы, ты ад яго адмовішся.